Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Заруддзе

Мікалай Міхайлавіч Папоў нарадзіўся 1 мая 1920 г. у вёсцы Навасяргееўка Арэнбургскай вобласці (Расія) у сям’і селяніна-земляроба. Быў студэнтам-завочнікам, працаваў настаўнікам. Запаветнай марай было атрымаць ваенную адукацыю, стаць камандзірам. Мікалая Папова па яго просьбе ў 1939 г. двойчы выклікалі ў райваенкамат, але прызыўная камісія залічвала ў рэзерв, бо ў школах не хапала настаўнікаў.

Мікалай Васільевіч Жук нарадзіўся 12 снежня 1949 г. у вёсцы Заруддзе Крытышынскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1966 г. скончыў Крытышынскую сярэднюю школу. Працоўны шлях пачынаў электраманцёрам, праз некалькі гадоў стаў тэхнікам-інспектарам па энерганаглядзе. На гэтай працы сутыкнуўся з важнай дзяржаўнай справай — завяршэннем электрыфікацыі сяла. Тады была пастаўлена задача электрыфікацыі вёсак да 50-годдзя Беларускай ССР, якая была выканана — ва ўсе вёскі раёна з колькасцю дамоў 14 і болей прыйшла электрычная энергія.

Фёдар Лукіч Займіст нарадзіўся 14 верасня 1944 г. у вёсцы Заруддзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Крытышынскую сярэднюю школу (1961), працоўную біяграфію пачаў трактарыстам у Іванаўскім будаўніча-мантажным упраўленні. Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі (1963-1966) працаваў электрасувязістам у г. Іжэўску (Удмурція, Расійская Федэрацыя).